Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумэнт адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня СССР і Ўкраінскай ССР.
Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненьні ўвасабляць у жыцьцё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадзтва»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна адмаўляецца ад усяго, што зьвязана з Расеяй». Як зьмянілася стаўленьне ўкраінцаў да расейцаў, вайскоўцаў і БандэрыКабінэту міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесьці ў адпаведнасьць з законам свае нарматыўна-прававыя дакумэнты, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыльлёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Ўкраіне. Забарону могуць увесьці ў выпадку, калі праграмныя мэты ці дзеяньні партыі накіраваныя на апраўданьне ці адмаўленьне збройнай агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку шляхам прадстаўленьня распачатай Расеяй вайны як «унутранага канфлікту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі парлямэнт ухваліў забарону дзейнасьці прарасейскіх партый