Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня на 88-м годзе жыцьця.
Зянон Пазьняк успомніў ролю Станіслава Шушкевіча ў гісторыі станаўленьня незалежнай Беларусі.
«І другое, што б я адзначыў — ён дапамог на сэсіі Вярхоўнага Савету ў верасьні 1991 году, каб беларускі бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Гэта быў выпадак, калі ён гэтаму спрыяў.
Безумоўна, што гісторыя будзе по-рознаму ацэньваць яго дзейнасьць, але добрыя якасьці застануцца.
Я асабіста нэгатыўна адносіўся да ягонай палітыкі, да нейкіх момантаў. А яго людзі ўспрымалі, нягледзячы на тое, што былі відавочна памылковыя рэчы. І я думаў: чаму гэта адбываецца? А адбываецца таму, што ў яго была інтэлігентная лексыка, ён атрымаў добрае інтэлігентнае выхаваньне, ён мог інтэлігентна гаварыць, ён мог нават на фартэпіяна сыграць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры гады свабоды і дваццаць восем гадоў дыктатурыГэты чалавек вельмі адрозьніваўся ад камуністычнай намэнклятуры, у якой былі людзі грубыя, ня ведалі, што сказаць, гаварылі глупствы. І вось гэта інтэлігентнасьць вельмі яму спрыяла: і ў Беларусі, і за мяжой. Мушу сказаць, што гэта вельмі важная якасьць для кожнага чалавека. А ў палітыцы тым больш. Так што ён валодаў такімі якасьцямі, як добрае выхаваньне, інтэлігентная лексыка, ніколі не ўжываў нейкіх нядобрых слоў, і гэта яго вылучала.
Ну што ж, так пабудавана жыцьцё, чалавек вечна жыць ня можа. У чым мы абсалютна перакананыя, кожны чалавек на 100%, што рана ці позна ён памрэ. Ведаючы, што жыцьцё сканчаецца, тым ня менш, калі Бог яго дае, трэба ўсё яго прысьвяціць дабру, справядлівасьці і сваёй дарагой Бацькаўшчыне, якая знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.
Жыве Беларусь! І вечная памяць Станіславу Станіслававічу Шушкевічу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю». Беларусь і сьвет пра Станіслава Шушкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры гады свабоды і дваццаць восем гадоў дыктатуры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старэнькі шалік Шушкевіча