Што кажуць літоўцы, якія едуць у Беларусь. ВІДЭА

Ля памежнага пункту «Меднікі — Каменны Лог», 30 красавіка 2022 г.

Журналісты Радыё Свабода пабывалі на літоўска-беларускіх памежных пунктах «Меднікі-Каменны Лог», «Шумск-Лоша», «Лаварышкі-Катлоўка» і спыталі ў літоўцаў, чаму тыя едуць у Беларусь і ці сапраўды ў Літве няма солі і грэчкі.

Жыхарам Літвы і Латвіі адкрылі бязьвізавы ўезд у Беларусь да 15 траўня. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што літоўцы і латышы «стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусьцілі ў Беларусь».

«Бо едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма!» — казаў Лукашэнка 29 красавіка.

Якая сытуацыя насамрэч?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі забаранілі вывозіць цукар, соль, алей, бо людзі нібыта масава вязуць тавары ў ЭЗ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці сапраўды стаяць чэргі на выезд з Літвы ў Беларусь. Фатафакт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня думаю, што на нас пойдуць танкі зь Беларусі». Што кажуць жыхары памежнай літоўскай вёскі