Востраў быў захоплены расейскімі акупантамі на самым пачатку поўнамаштабнай вайны і застаецца пад іх кантролем.
«Байрактары» зьнішчылі два расейскія катэры каля вострава Зьмяінага. Гэта адбылося на досьвітку 2 траўня. Аб пасьпяховым удары паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны.
«Байрактар працуе. Разам да Перамогі!» — сказаў Залужны і выклаў відэа.
Патрульныя катэры Raptor — самыя хуткія караблі ВМФ Расеі.