«Нам трэба быць гатовымі да доўгатэрміновай пэрспэктывы... Існуе абсалютная імавернасьць таго, што гэтая вайна зацягнецца на месяцы і гады», — заявіў Столтэнбэрг на моладзевым саміце ў Брусэлі 28 красавіка.
Паводле яго, альянс дапаможа Кіеву мадэрнізаваць узбраеньне савецкіх часоў да ўзроўню заходняй вайсковай тэхнікі.
Злучаныя Штаты, найбуйнейшы сябра NATO, ужо перадалі Ўкраіне зброю на 3 мільярды даляраў з пачатку маштабнага ўварваньня Расеі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн павінен афіцыйна запатрабаваць мільярды даляраў дадатковага фінансаваньня ў Кангрэсе для падтрымкі эканомікі Ўкраіны.