Прычынай сьмерці 41-гадовага Віктара стала анкалягічная хвароба, апошнія месяцы мужчына правёў у менскім хосьпісе. Пра сьмерць Віктара Кулака піша Наша Ніва са спасылкай на менчанку Алену Гушчу.
Віктар Кулак нарадзіўся і вырас у Менску, скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню па спэцыяльнасьці «шавец», але ніколі па ёй не працаваў. Пасьля вучэльні працаваў на будоўлях.
Да незалежніцкага руху Кулак далучыўся ў 1996 годзе. Быў у аргкамітэце партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», удзельнічаў у абароне Курапатаў.
Шмат гадоў быў актыўным удзельнікам розных акцый пратэсту, яго неаднаразова судзілі па адміністрацыйных справах.
Паведамляецца, што ўжо ведаючы пра сваю сьмяротную хваробу, паводзіў сябе вельмі мужна, да апошняга ня толькі трымаўся сам, але і падбадзёрваў праз сацсеткі іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіст сьцьвярджае, што выявіў арытмэтыку фальсыфікацый