Беларускі фонд спартовай салідарнасьці і сайт «Флагшток» трапілі ў «сьпіс экстрэмістаў»

Калёна спартоўцаў на пратэстах 2020 году

Улады Беларусі ўнесьлі аб’яднаньне вольных спартоўцаў і незалежнае выданьне ў сьпіс забаронаў.

КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» Фонд спартовай салідарнасьці і рэгіянальнае выданьне з Гомельскай вобласьці «Флагшток», піша МУС.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці ўтварыўся ў 2020 годзе дзякуючы намаганьням атлетаў, у тым ліку алімпійскіх і сусьветных чэмпіёнаў, прызэраў, якія выступілі за свабодныя дэмакратычныя выбары і супраць гвалту. За час сваёй дзейнасьці БФСС падаў некалькі пазоваў і прашэньняў у міжнародныя арганізацыі з просьбай разабрацца з палітызацыяй спорту афіцыйнымі органамі РБ.

Сайт «Флагшток» неаднаразова падвяргаўся перасьледу і блякаваньням за незалежнае асьвятленьне пратэстаў у краіне. Выданьне трапіла ў сьпіс найбольш перасьледаваных уладамі, але не спыніла сваёй дзейнасьці.

Гэта пятае беларускае выданьне, названае ўладамі экстрэмісцкім фармаваньнем. Да гэтага былі «Белсат», БелаПАН, Радыё Свабода і «Наша ніва».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура прыпыніла дзейнасьць прафсаюзу «Гродна Азот»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лязане пачынаецца суд супраць UEFA і Беларускай фэдэрацыі футболу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт выданьня «Флагшток» заблякавалі пасьля матэрыялу пра расейскую вайсковую тэхніку