Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лязане пачынаецца суд супраць UEFA і Беларускай фэдэрацыі футболу


Брама Спартовага арбітражнага суду ў Лязане
Брама Спартовага арбітражнага суду ў Лязане

Прэтэнзіі да дзьвюх арганізацый мае Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.

28 красавіка ў Спартовым арбітражным судзе (CAS) у швайцарскай Лязане адбудзецца пасяджэньне ў справе Беларускага фонду спартовай салідарнасьці супраць Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA). На пасяджэньні будуць разглядаць скаргу БФСС, пададзеную ў адказ на адмову UEFA правесьці расьсьледаваньне па фактах парушэньняў, якія зьдзяйсьняюцца Беларускай фэдэрацыяй футболу (АБФФ).

Парушэньні былі зафіксаваныя ў дакладзе БФСС, апублікаваным восеньню 2021 году.

Прадстаўляць інтарэсы фонду ў Лязане будзе 44-гадовы канадзкі адвакат Паала Таркеці.

«Тое, што адбываецца ў Беларусі, інакш як поўным кашмарам не назваць. Гляджу і разумею, што рэжым Лукашэнкі вельмі жорсткі з грамадзянамі краіны. Цяпер, вядома, пра Беларусь у сьвеце кажуць менш, чым раней, аднак сытуацыя ў вашай краіне па-ранейшаму абсалютна непрымальная, няўяўная для дэмакратычнага грамадзтва», — сказаў Таркеці.

Адвакат мае намер давесьці ў судзе неабходнасьць адкрыцьця з боку UEFA справы ў дачыненьні АБФФ.

«Справа ў тым, што рэглямэнт UEFA складзены так, што ў ім вельмі шмат аддадзена на водкуп дысцыплінарным афіцэрам. Гэта фундамэнтальная праблема. І ў гэтым выпадку мы ў CAS прама пакажам, якія артыкулы рэглямэнту былі парушаныя з боку Беларускай фэдэрацыі футболу. Я перакананы, што Арбітражны суд усё зробіць у рамках закону, будуць выкананыя артыкулы рэглямэнту, і супраць прадстаўнікоў АБФФ, якія парушалі правы спартоўцаў, належным чынам будуць праведзены расьсьледаваньні».

У размове з Tribuna.com выказаўся пра пачатак суду і былы генэральны дырэктар шматразовага чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ Міхаіл Залеўскі, які, у ліку іншых спартовых дзеячоў, вымушана пакінуў Беларусь.

«Якая будзе разьвязка, цікава некалькім эўрапейскім футбольным асацыяцыям, міжнародным спартовым арганізацыям і некаторым афіцыйным асобам. Пакуль на футбольных палях у нас рэкордныя сэрыі безь перамог і мары аб „спартляндыі з Расеяй“, хай хоць так беларускі футбол прарываецца ў фокус эўрапейскай увагі. Мы вельмі добра падрыхтаваліся да баталій, правялі сур’ёзную і дэталёвую працу».

Раней, каб кампэнсаваць юрыдычныя выдаткі ў справе супраць UEFA і АБФФ, экс-кіраўніца Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя амаль за $20 тысяч прадала на NFT-аўкцыёне срэбны мэдаль з Алімпіяды-2012 у Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG