«Мы глыбока засмучаныя гібельлю супрацоўніцы нашай украінскай службы Веры Гірыч у Кіеве гэтай ноччу. Мы страцілі дарагую калегу, якую будуць памятаць за яе прафэсіяналізм і адданасьць нашай місіі. Мы шакаваныя і абураныя пазбаўленым сэнсу характарам яе гібелі дома, у краіне і горадзе, якія яна любіла. Памяць аб ёй будзе натхняць нашу працу ва Ўкраіне і за яе межамі на доўгія гады», — сказаў Джэймі Флай.
Вера Гірыч (1967 году нараджэньня) пачала працу ў кіеўскім бюро Радыё Свабода 1 лютага 2018 году. Да гэтага яна працавала на вядучых украінскіх тэлеканалах.
У яе засталіся бацькі і дарослы сын.
Рэдакцыя Радыё Свабода выказвае спачуваньне сям’і Веры Гірыч і будзе ўспамінаць яе як сьветлага і добрага чалавека, сапраўднага прафэсіянала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад расейскага ракетнага ўдару па Кіеве загінула журналістка ўкраінскай службы Радыё СвабодаУвечары 28 красавіка расейцы атакавалі сталіцу Ўкраіны ў дзень візыту генсакратара ААН Антонію Гутэрыша. Па Кіеве было выпушчана 5 ракет. Адзін з удараў часткова зруйнаваў жылы 25-павярховы дом: пашкоджаньні атрымалі 1-ы і 2-і паверхі. У выніку ракетнага ўдару таксама пацярпелі сама меней 10 чалавек, чацьвёра зь іх шпіталізаваныя. Цела загінулай журналісткі знайшлі пад абломкамі раніцай 29 красавіка.
Мінабароны Расеі пракамэнтавала ўчорашнія ракетныя ўдары па Кіеве, заявіўшы, што «высокадакладнай зброяй вялікай далёкасьці зьнішчылі вытворчыя карпусы прадпрыемства ракетна-касьмічнай галіны «Арцём» у Кіеве. Аб «зьнішчэньні вытворчых карпусоў» абароннага завода «Арцём» украінскія ўлады не паведамлялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі абстралялі Кіеў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галаву трэба зноў хаваць ад вайны». Як жыве Кіеў і пацярпелыя ад баёў прыгарады ў чаканьні міру