Міхаіл Гуцэрыеў
Гэты бізнэсовец хоць і працуе ў Расеі, але зьяўляецца набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі. Сярод бізнэс-інтарэсаў Гуцэрыева ў Беларусі — Мазырскі НПЗ, здабыча калійных угнаеньняў, гатэль «Рэнэсанс», рэзыдэнцыя «Краснасельскае».
Падарунак Лукашэнку ў выглядзе «Майбаха» ў 2012 годзе зьвязваюць менавіта зь імем Гуцэрыева. Бізнэс Міхаіла Гуцэрыева трапіў пад санкцыі ЭЗ яшчэ ў канцы чэрвеня 2021 году менавіта за супрацоўніцтва з Лукашэнкам.
Аднак з пачаткам вайны санкцыі супраць бізнэсоўца толькі ўзмацніліся: ён трапіў у санкцыйныя сьпісы Польшчы і Канады, у красавіку гэтага году Кіпр запусьціў працэдуру пазбаўленьня Гуцэрыева грамадзянства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні да кампаній і фізычных асоб зь Беларусі і РасеіАляксандар Шакуцін
Бізнэсовец валодае беларускім заводам «Амкадор», таксама яму належыць цэнтар «Спамаш», холдынг «Салео». Шакуцін трапіў пад санкцыі ЭЗ яшчэ ў 2020 годзе, пазьней да санкцый супраць яго далучыліся Вялікая Брытанія, Швайцарыя ды іншыя краіны.
У 2022 годзе з пачаткам вайны ва Ўкраіне санкцыі супраць Шакуціна ўвяла таксама Канада.
24 красавіка стала вядома, што Літва замарозіла актывы, зьвязаныя з Аляксандрам Шакуціным, Агульная сума замарожаных актываў, зьвязаных з Беларусьсю, склала больш за 45,7 тысячы эўра. Пры гэтым не сказана, пра якіх юрыдычных і фізычных асобаў ідзе гаворка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінансавая паліцыя Літвы замарозіла грошы, зьвязаныя з беларускім бізнэсоўцам ШакуцінымЯўген Баскін
Гендырэктар групы кампаній «Сервалюкс» — найбуйнейшы вытворца мяса птушкі ў Беларусі. Праз вайну ва Ўкраіне Баскін трапіў пад санкцыі Канады. Пасьля падзей 2020-2021 году ў Беларусі Баскін не падпадаў пад санкцыі.
У 2016 годзе ў Беларусі Яўгена Баскіна затрымаў КДБ, але неўзабаве ён выйшаў на волю (па інфармацыі СМІ, тады Баскін цалкам пагасіў страты, у якіх яго вінавацілі сілавікі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Шакуціна, Пефціева, Баскіна ды іншыхВалянцін Байко
Уладальнік групы кампаній «Контэ», якая займаецца вытворчасьцю панчох і бялізны, а таксама прамысловым вырошчваньнем грыбоў і ягад, малочнай прадукцыяй. Валянцін Байко трапіў пад санкцыі Канады пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Пасьля падзей 2020-2021 гадоў у Беларусі Байко ня быў пад санкцыямі.
Тапузідзіс, Цярнаўскі, Пефціеў
Уладзімер Пефціеў — былы старшыня сходу акцыянэраў «Белтэхэкспарту» і былы саўладальнік «Белтэх Холдынгу» — кампаній, якія займаюцца продажам зброі. Акрамя зброі, Пефціеў займаўся тэлекамунікацыямі (правайдэр «Дзелавая сетка»), лятарэямі («Спорт-заклад»), алькаголем («Аквадзіў»). Кампанія «БТ Тэлекамунікацыі» спансавала Прэзыдэнцкі спартовы клюб. У 2009–2012 гадах Пефціеў быў кіраўніком Беларускай тэніснай фэдэрацыі.
У 2011 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі ЗША і ЭЗ, пасьля гэтага падначаленыя яму кампаніі памянялі ўласьнікаў. Пазьней бізнэсовец здолеў дамагчыся выключэньня з санкцыйнага сьпісу праз суды ў ЭЗ і ЗША. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Ўладзімір Пефціеў зноў трапіў пад санкцыі, на гэты раз Канады.
Раней ЭЗ увёў санкцыі супраць кампаніі ЗАТ «Белтэхэкспарт» за падтрымку рэжыму Лукашэнкі, але Ўладзімір Пефціеў ужо не зьяўляўся фармальным кіраўніком кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсовец Пефціеў наняў лабістаў у ЗШАПавал Тапузідзіс валодае кампаніяй «Тытунь-Інвэст» (выраб цыгарэт), а таксама крамамі «Карона». Раней яму ўдавалася пазьбягаць санкцый, але пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ён трапіў пад санкцыі Канады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад тытунёвую фабрыку ўплывовага бізнэсоўца зьмянілі межы Менску, — Tut.byІнтарэсы Анатоля Цярнаўскага тычацца нафтавай сфэры, ён стваральнік кампаніі «Юнівэст-М», якая займаецца нафтаперапрацоўкай. Пад санкцыі ЭЗ бізнэсовец ужо трапляў у 2012-м, у 2014 годзе санкцыі былі зьнятыя.
У 2022 годзе Анатоль Цярнаўскі трапіў пад санкцыі Канады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі? Вось як бізнэсоўцу, набліжанаму да Лукашэнкі, удалося выкруціцца з-пад іх у 2012 годзеСанкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне
Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».
26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.
28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.
Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.
У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.
Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.
Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.
5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.
6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».
8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».
Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.
Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.
Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.
9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.
16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.
22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.
28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.
20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.