Як 26 красавіка паведаміла жонка Ірына, Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленьне г. зв. лечкамісіі з наступствамі каранавірусу. Месяц таму ён перахварэў на «омікрон», пры тым што апошнія месяцы знаходзіўся ў кватэры і кантакты былі зьведзеныя да мінімуму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка- Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 сьнежня 1934 году ў Менску. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
- Быў прарэктарам Менскага радыётэхнічнага інстытуту, загадчыкам катэдры ядзернай фізыкі, прарэктарам БДУ. Доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі.
- У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР, у 1990-м — дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. З траўня 1990 — першы намесьнік старшыні ВС БССР, з 25 жніўня — выканаўца абавязкаў, а з 18 верасьня 1991-га — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі (да 26 студзеня 1994-га).
- 8 сьнежня 1991 году разам з кіраўнікамі Ўкраіны і Расеі падпісаў Белавескія пагадненьні, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, увосень 1996 году падпісаў зварот дэпутатаў у Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем імпічмэнту Аляксандру Лукашэнку. З 1998-га па 2018-ы ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду.
Станіслаў Шушкевіч быў частым госьцем Радыё Свабода, выказваў свае ацэнкі як гістарычных падзеяў, удзельнікам якіх ён быў, гэтак і актуальнай палітычнай сытуацыі.
«Я б пажадаў Беларусі, каб ёй перасталі кіраваць сілавікі»
«Я б пажадаў Беларусі, каб ёй перасталі кіраваць сілавікі, а кіравалі мэнэджары, спэцыялісты ў эканоміцы, у паліталёгіі. А ня невукі, якія ведаюць толькі адно: „Я начальнік, ты дурань“. Дык вось, я зычу Беларусі разумных кіраўнікоў» (сьнежань 2020).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: «Зычу Беларусі разумных кіраўнікоў»«Мне падабаецца, што мы сталі нацыяй»
«Я па стане здароўя ня ўдзельнічаю ў працэсах, я не магу хадзіць нармальна бяз кія, сто мэтраў прайду, ня болей. Цяпер у мяне мала інфармацыі, няма кантактаў, якія былі заўсёды, я слухаю прагнозы іншых і маўчу. Мне падабаецца, што мы сталі нацыяй, а не падабаецца, што мы ня моцна зьядналіся. Спадзяюся на лепшае» (лістапад 2020).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта правакацыя супраць мяне», — Станіслаў Шушкевіч паведаміў пра арышт сына ў адміністрацыйнай справе«Нахабства нашай улады не параўнальнае ні з чым»
«Для мяне поўная нечаканасьць тое, што адбылося зь вядомымі асобамі. Нахабства нашай улады не параўнальнае ні з чым. Трэба ўсяго баяцца, бо нашая ўлада супраць нашай дзяржавы, супраць нашага народу. А на чале — прэзыдэнт, які хоча быць пры ўладзе» (ліпень 2020).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бабарыка мне спадабаўся, для Канапацкай няма прыстойнага слова», — Шушкевіч пра падтрымку Сяргея Чэрачня і хаду выбарчай кампаніі
«Гэта троечнік ва ўсім»
«Гэта (Лукашэнка. — РС) проста ваяўнічы неадукаваны чалавек, троечнік ва ўсім, і гэта ён увесь час, ужо 25 год, дэманструе. Натальля Качанава ды іншыя яму падтакваюць, але тут зразумела — цалкам ад яго залежныя людзі. А сказаць, як у войску кажуць, калі ідуць у адстаўку на знак нязгоды, „Гонар маю“, то там няма такіх. Бо ён адбіраў іх па іншых прынцыпах» (травень 2020).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня толькі невуцтва, але і злачынства». Шушкевіч, Грыб і Чыгір выступілі супраць параду на 9 траўня«Падчас акупацыі тры гады захоўвалася таямніца, што ў нас жыў габрэйскі хлопчык»
«Я цяпер вельмі часта ўзгадваю Сьляпянскую вуліцу, якая раней знаходзілася, дзе цяпер стаіць філярмонія. Там усе мы гаварылі па-беларуску. І такіх добрых адносін паміж людзьмі, як былі на той беднай Сьляпянскай вуліцы, я больш ня ведаю. Тры гады захоўвалася таямніца, што ў нас жыў габрэйскі хлопчык. Пра гэта ведала ўся вуліца, а пакараньне за неданос — расстрэл. Гэты час я ўспамінаю як адзін з самых лепшых, калі людзі згуртаваліся і абʼядналіся адной ідэяй — дажыць да лепшага жыцьця» (сьнежань 2019).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: Мяне ахоўвалі 6 чалавек, а Лукашэнку — 2 тысячы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея можа арганізаваць рэфэрэндум, на якім 82% беларусаў будуць за далучэньне». Шушкевіч даў вялікае відэаінтэрвію
«Элітная частка беларускага насельніцтва была прарасейская»
«Энтузіязм, калі мы прымалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, быў не такі вялікі, як калі зацьвярджалі сымболіку. Сымболіка, герб і сьцяг зацьвярджаліся вельмі цяжка. Каб аднаго голасу не дабралі, яна не існавала б у нас некалькі гадоў. А так праіснавала...
Элітная частка беларускага насельніцтва была прарасейская і ня вельмі хацела, каб у нас была незалежнасьць, каб была беларуская Беларусь...
Савецкі Саюз існуе ў галовах нашых людзей, у тым ліку і ў галовах беларусаў, таму што многія звычкі Савецкага Саюзу засталіся. Савецкая мэнтальнасьць, якую падтрымлівае наша прапаганда, застаецца ў галовах людзей і перашкаджае добраму рэфармаваньню краіны...» (жнівень 2019).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: Зянон Пазьняк зрабіў на мой лёс вялікі ўплыў, а пасьля пачалася другая гісторыя«Беларускія камуністычныя дзеячы не паводзілі сябе так, каб прымяняць люстрацыю, яны могуць яшчэ перавыхавацца»
«Я падарыў Бжэзінскаму сваю кнігу „Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР“ на польскай мове, ён цэлую ноч яе чытаў, калі мы сустракаліся ва Ўроцлаве. Бжэзінскі думаў, што пагадненьні падпісалі тры чалавекі. І яго дарадца мне тады сказаў: „Ты зьмяніў погляд майго шэфа на гэтыя пагадненьні, мы думалі, што вас было трое. А калі гэта была вельмі моцная шасьцёрка, гэта вельмі здорава!“
Ён вельмі добра ставіўся да падпісантаў, ён казаў: „Вы прадухілілі шырокамаштабную грамадзянскую вайну на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюзу. Вы проста сказалі: адчувайце проста ўсе сябе вольнымі, і не было за што ваяваць“. Ён вельмі высока ацэньваў Белавескія пагадненьні, мне было вельмі прыемна зь ім кантактаваць і гаварыць на гэтую тэму.
У Вроцлаве тады Бжэзінскі атрымліваў прэмію Яна Новака-Езяранскага, а я ў журы прэміі ўваходзіў. Ён тады сказаў: „Вось вы ў Беларусі не зрабілі люстрацыю тых людзей, якія сябе пагана паказалі, а цяпер вы зь імі ня жорстка абыходзіцеся“. Я тады адказаў, што беларускія камуністычныя дзеячы не паводзілі сябе так, каб прымяняць да іх люстрацыю, яны могуць яшчэ перавыхавацца» (травень 2017).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бжэзінскі — Шушкевічу: «Вы прадухілілі шырокамаштабную грамадзянскую вайну на тэрыторыі СССР»«Радаўніца для мяне — сьвята радзіннае»
«Радаўніца для мяне — сьвята радзіннае. Мы адведваем магілы родных на Кальварыі, дзе пахаваныя мае дзед з бабуляй, і на Паўночных могілках, дзе пахаваная мая маці. Таксама мы з жонкай езьдзім у Шчытомірычы пад Менскам, на магілу бацькі — ён там, на радзіме, захацеў быць пахаваным» (красавік 2017).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: гэтай уладзе ў Курапаты лепш ня лезьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З падручніка па гісторыі Беларусі для 11-х клясаў прыбралі згадку пра Станіслава Шушкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч, Антончык, Арлоў, Гарэцкі, Шушкевіч узнагароджаныя мэдалём «100 гадоў БНР». ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1993: Шушкевіч выступае за рэформы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Супрасьлі дагэтуль моляцца за Станіслава Шушкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шушкевіч: На першае месца стаўлю Ельцына