«Белтэлекам» з 1 траўня падвышае тарыфы на асобныя пакеты паслуг

Ілюстрацыйнае фота

Раней «Белтэлекам» папярэдзіў пра павелічэньне цэнаў на тэлефонную сувязь з 25 красавіка.

Штомесячная плата за пакет «ЯСНА Лайт» складзе 22,05 рубля, «Сямейны 4 камфорт» — 38,43 руб., «Сямейны 4 Дом + Дача» — 39,69 руб., «ЯСНА 35 Дом + Дача» — 40,95 руб., «ЯСНА Гульнявы» — 50,4 руб., «ЯСНА Гульнявы SMART» — 47,25 руб.

Плата за архіўныя тарыфныя пляны «Сямейны 3» і «ЯСНА 50» у месяц складзе 28,98 руб. і 41,58 руб. адпаведна.

Раней дзяржаўнае прадпрыемства заявіла пра павышэньне тарыфаў на тэлефонную сувязь. Тарыфы на мясцовую сувязь для фізычных асоб павышаюцца на 4% (абанэмэнтная плата — 0,14 рубля, пачасовая — 0,0003 рубля), на міжгароднюю сувязь — на 4,2% (0,0008 рубля).

Тарыфы на міжнародную тэлефонную сувязь павялічваюцца ў сярэднім на 11,5%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павысілі кошт квіткоў на цягнікі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сувязь, прадукты, транспарт: Што падаражэла ў Беларусі з пачаткам вайны ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі даражэюць паслугі электрасувязі і пошты. У Менску вырас тарыф на праезд у транспарце