Расейскі крэйсэр «Москва», які затануў 14 красавіка, меў каля 500 чалавек на борце. На ім загінулі 37 чальцоў экіпажу, каля 100 параненыя, колькасьць зьніклых невядомая, піша «Медуза» са спасылкай на крыніцу, блізкую да камандаваньня Чарнаморскага флёту Расеі.
Флягман Чарнаморскага флёту Расеі — крэйсэр «Москва» — затануў 14 красавіка ў Чорным моры. Гэта адбылося пасьля таго, як яго падбілі ўкраінскія ракеты, пра што заявілі ўкраінскія ўлады і Пэнтагон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра ўкраінскую ракету «Нэптун», якая, імаверна, патапіла расейскі крэйсэр «Москва»Міністэрства абароны Расеі трапныя стрэлы па караблі адмаўляла, гаворачы, што прычынай пажару стала дэтанацыя боепрыпасаў, пасьля чаго вадаплаў спрабавалі адбуксаваць у порт, але, маўляў, яно затанула праз шторм. Крыніца «Медузы» гаворыць, што крэйсэр пайшоў на дно менавіта пасьля ўкраінскай атакі.
Сваякі расейскіх матросаў шукаюць зьніклых праз інтэрнэт, многія з чальцоў экіпажу былі салдатамі тэрміновай службы, хоць раней Пуцін заяўляў, што ва Ўкраіне знаходзяцца толькі салдаты-кантрактнікі. Пра гібель і зьнікненьне расейскіх тэрміновікаў у вайне ва Ўкраіне было вядома і раней, у іншых гарадах і абставінах.
На цырымоніі разьвітаньня з караблём, якая прайшла ў Севастопалі 15 красавіка, журналісты заўважылі жалобную стужку з надпісам «Караблю і маракам». На наступны дзень расейскае Міністэрства абароны апублікавала відэа з сустрэчы галоўнакамандуючага ВМФ Мікалая Яўменава з маракамі патанулага крэйсэра. The Insider налічыў на відэа каля 100 маракоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне паведамілі пра гібель капітана расейскага крэйсэра «Масква»