«Няхай мір настане для пакутлівай Украіны, якая так моцна пацярпела ад гвалту і спусташэньня ў выніку жорсткай, бессэнсоўнай вайны. Няхай хутка прыйдзе новы сьвітанак надзеі ў гэтую страшную ноч пакут і сьмерці! Выбірайма мір. Перастаньма гуляць цягліцамі, калі пакутуюць людзі. Калі ласка, не прывыкайма да вайны, усе далучаймася да закліку аб міры з нашых гаўбцоў і на нашых вуліцах! Няхай кіраўнікі дзяржаваў прыслухаюцца да крыку людзей аб міры. Няхай паслухаюць гэтае трывожнае пытаньне, зададзенае навукоўцамі амаль семдзесят гадоў таму: „Ці згодныя мы зьнішчыць чалавечы род, ці чалавецтва адмовіцца ад войнаў?“ (Маніфэст Расэла — Айнштайна, 9 ліпеня 1955 году)», — зьвярнуўся папа да хрысьціянскіх вернікаў 17 красавіка 2022 году.
Францішак спадзяецца, што канфлікт у Эўропе прымусіць зьвярнуць больш увагі на пакуты і боль у іншых рэгіёнах сьвету, піша Беларуская рэдакцыя Vatican News.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для магчымай сустрэчы Папы і патрыярха Маскоўскага шукаюць «нэўтральную зямлю»Тут ён згадаў Блізкі Ўсход, які гадамі разрываюць падзелы і канфлікты, у тым ліку ізраільска-палестынскі, пажадаў міру для Лібану, Сырыі, Іраку і Лібіі. Папа заклікаў вернікаў маліцца за прымірэньне ў М’янме, «дзе рэалізуецца драматычны сцэнар нянавісьці і гвалту», і ў Афганістане, «дзе насельніцтва пакутуе ад драматычнага гуманітарнага крызісу».
«Няхай запануе мір на ўсім афрыканскім кантынэнце», — заклікаў пантыфік, гаворачы пра рэгіён Сахель, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвую Афрыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак заклікаў да перамір’я, а патрыярх Кірыл — да згуртаваньня вакол уладыЁн згадаў і Лацінскую Амэрыку, дзе ў выніку пандэміі адбываецца пагаршэньне сацыяльных умоў, рост злачыннасьці, гвалту, карупцыі і гандлю наркотыкамі, а таксама Канаду, дзе адбываецца складаны працэс прымірэньня паміж Касьцёлам і карэннымі народамі.
17 красавіка вернікі, якія трымаюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць Вялікдзень, дзень Уваскрасеньня Хрыста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак пра Пуціна: «Самаўладца» распальвае канфлікты дзеля нацыяналістычных інтарэсаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак: «Калі год не вырабляць зброі, можна забясьпечыць ежу і адукацыю ўсяму сьвету»