Больш за 1,5 тысячы чалавек у Беларусі падпалі пад рэпрэсіі і гвалт у сувязі з пратэстам супраць вайны ва Ўкраіне.
Беларускія «рэйкавыя партызаны» ўчынілі дзясяткі дывэрсій на чыгунцы, а кібэрпартызаны на два тыдні парушылі працу абсталяваньня, якое забясьпечвае аўтаматычную працу Беларускай чыгункі, каб не дапусьціць перасоўваньня расейскай вайсковай тэхнікі. І гэта ва ўмовах дзяржаўнага тэрору супраць любога іншадумства.
Свабода сабрала дзясяткі прыкладаў змаганьня беларусаў супраць расейскага нападу на Ўкраіну на адной мапе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйкавая вайна. Як беларусы спрабуюць спыніць расейскую армію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бегалі, нешта зь лесу цягнулі цяжкае ў мяшку». Новыя падрабязнасьці затрыманьня «рэйкавых партызанаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі рух «Супраціў» заявіў пра зьдзяйсьненьне дывэрсій на чыгунцы ў Смаленскай і Бранскай абласьцях Расеі