Каля тыдня таму затрымалі Алесю Буневіч, якая жыла ў Вільні, а ў Беларусь прыехала на гадавіну сьмерці маці, паведаміў 15 красавіка Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, Алесю Буневіч абвінавачваюць у «зьдзяйсьненьні акту тэрарызму групай асобаў па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу Беларусі) — ёй пагражае ад 8 да 20 гадоў зьняволеньня.
Папярэдне, Буневіч затрымалі пры спробе перасячы мяжу Беларусі з адной з краін Эўразьвязу. Магчыма, крымінальная справа датычыцца так званых «актаў тэрарызму» на беларускай чыгунцы.
У Вільні яна была дырэктаркай друкарскага цэнтру, крамы-майстэрні А2.print, дзе друкаваліся рэчы на беларускую і апошнім часам украінскую тэматыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 красавіка: 3 гады «хіміі» за марш пратэсту ў 2020-м; новыя затрыманьні ў Менску; новы прысуд па «справе Зельцара» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 красавіка: затрыманьні 2 музыкаў і рэдактара; 2 гады калёніі за ўдзел у маршах; 3 гады «хіміі» за ўдзел у маршы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 красавіка: 4 маладачанцаў адправілі ў калёнію за «счэпку»; палітзьняволенай маці анархіста прысудзілі «хімію» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 красавіка: Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА, лідзяніна затрымалі за падпіску на тэлеграм-каналы