«Пры буксіроўцы крэйсэра «Масква» у порт прызначэньня праз пашкоджаньні корпуса, атрыманыя падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу, карабель страціў устойлівасьць. Ва ўмовах штармавога хваляваньня мора карабель затануў, — заявіла ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон: Крэйсэр «Москва» застаецца на плаву, але моцна пашкоджаныПозна ўвечары 13 красавіка дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч паведаміў, што ў басэйне Чорнага мора адбыўся вялікі пажар на караблі «Масква». На борце карабля, паводле яго, было 510 чальцоў экіпажу. Паводле яго, менавіта гэты расейскі ракетны крэйсэр прапаноўваў здацца абаронцам Зьмяінага вострава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ваяваў у Грузіі і Сырыі. Што вядома пра крэйсэр «Москва», пашкоджаны флягман расейскага Чарнаморскага флётуКіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі палкоўнік Максім Марчанка заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы нанесьлі па крэйсэры «Москва» ўдар супрацькарабельнымі крылатымі ракетамі «Нэптун» і прычынілі яму сур’ёзныя пашкоджаньні.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што пашкоджаньні карабля ўзьніклі ў выніку пажару пасьля таго, як узарваліся боепрыпасы на борце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны крэйсэр «Москва» затануў, ЗША даюць Кіеву новую зброю. 50-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны