Стала вядома, што пракуратура Менску накіравала ў Менгарсуд справу палітзьняволенага Ўладзімера Мацкевіча.
Ён за кратамі ўжо 9 месяцаў. Мацкевічу выставілі канчатковае абвінавачваньне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — за «Марш Народнага Ўльтыматуму» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня) — за плятформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) — за відэазапіс на YouTube-канале.
3 лютага, патрабуючы зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору, Уладзімер Мацкевіч абвясьціў галадоўку. Зь вечара 14 лютага ён адмовіўся прымаць ваду і перайшоў да сухой галадоўкі. На 14 дзень Мацкевіч прыняў рашэньне спыніць галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура ня стала разглядаць звароты грамадзян па справе Мацкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце нарастае хваля салідарнасьці з Уладзімерам Мацкевічам. Выказваюцца палітыкі, праваабаронцы, журналісты, навукоўцы