У заяве на сайце японскага замежнапалітычнага ведамства гаворыцца, што гэтыя меры ўводзяцца «у мэтах падтрыманьня міру і бясьпекі і ўнясеньня ўкладу Японіі ў міжнародныя намаганьні для забесьпячэньня міжнароднага міру».
Сярод тых, на каго распаўсюджваюцца японскія санкцыі, 385 дэпутатаў Дзярждумы Расеі, а таксама Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова, якіх японскі МЗС называе «дочкамі прэзыдэнта РФ», і Марыя Лаўрова і Кацярына Вінакурава як «жонка і дачка кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова».
Пад санкцыі таксама трапілі галоўнакамандуючы ВМФ Расеі, ягоны намесьнік, камандуючы Чарнаморскім флётам, галоўнакамандуючыя Сухапутных войскаў, Паветрана-касьмічных сілаў Расеі, камандуючы Паветранымі сіламі Расеі. Санкцыі Токіё таксама распаўсюджваюцца на першага намесьніка камандуючага Чарнаморскім флётам, камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі, ягонага намесьніка і камандуючага 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія ўвяла эмбарга на расейскі вугаль і выслала 8 дыпляматаў РФАкрамя таго, Японія ўвяла санкцыі ў дачыненьні да 26 прадпрыемстваў і двух расейскіх банкаў — «Альфа-банка» і «Сбербанка». Іх актывы будуць замарожаны, а трансакцыі зь імі забароненыя, пачынаючы з 12 траўня.
Японія забараніла новыя інвэстыцыі ў Расею. З 19 красавіка ўводзіцца эмбарга на драўніну з Расеі, а таксама забарону на імпарт машыннага абсталяваньня і алькаголю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія будзе называць Курылы акупаванымі Расеяй тэрыторыямі- Раней улады Японіі ўводзілі некалькі пакетаў санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Пад абмежаваньні трапілі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, міністар абароны Сяргей Шайгу, сакратар Савету бясьпекі Мікалай Патрушаў і іншыя расейскія чыноўнікі і кампаніі, а таксама рэзервы Банка Расеі.