Пра гэта паведамляе DW.
Прычына рашэньня — абвінавачаньні на адрас Расеі ва ўчыненьні «недаравальных ваенных злачынстваў» ва Ўкраіне і «катэгарычна непрымальныя дзеяньні» Масквы, заявіў прэм’ер-міністар краіны Фуміё Кісіда.
«Па выніках усебаковай ацэнкі мы прынялі рашэньне аб высылцы васьмі дыпляматаў амбасады РФ у Японіі і супрацоўнікаў апарату гандлёвага прадстаўніка Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла прадстаўніца МЗС Японіі.
Паводле яе слоў, расейскаму амбасадару ведамства заявіла, што забойства цывільных жыхароў зьяўляецца «цяжкім парушэньнем міжнароднага гуманітарнага права і ваенным злачынствам».
Прэмʼер Кісіда таксама заявіў, што Токіё будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энэрганосьбітаў, каб зьнізіць залежнасьць ад расейскага імпарту. У 2021 годзе пастаўкі з Расеі складалі каля 11% імпартаванага Японіяй вугалю. Адначасова Японія забараніла імпарт іншых расейскіх тавараў, у прыватнасьці, машынабудаўнічай прадукцыі і гарэлкі.