Пастанову № 417 пра скасаваньне дзейнасьці шэрагу дакумэнтаў у адукацыйнай галіне зацьвердзіў 9 красавіка прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль.
У прыватнасьці прыпыніла дзеяньне міжурадавая дамова аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналёгій, падпісаная 17 сьнежня 1992 году ў Кіеве.
Урад Украіны таксама нівэляваў дзеяньне міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні і эквівалентнасьці дакумэнтаў аб адукацыі і навуковых званьнях, падпісанага 6 лютага 1998 году ў Менску.
Акрамя таго, больш ня дзейнічае пагадненьне паміж урадамі Ўкраіны і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, падпісанае 16 траўня 2000 году ў беларускай сталіцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна прыпыніла дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю, якое прынялі амаль 30 гадоў таму для аблягчэньня гандлю1 красавіка Кабінэт міністраў Украіны прыпыніў дзеяньне пагадненьня з урадам Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі, прынятага 16 чэрвеня 1994 года.
Што тычыцца галіны асьветы, то раней супрацоўніцтва з шэрагам унівэрсытэтаў Беларусі спынілі, напрыклад, польскія ВНУ, якія заявілі, што ніякіх кантактаў ня будзе да зьмены ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унівэрсытэты Беластоку спыняюць супрацоўніцтва зь беларускімі ВНУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брэмэнскі ўнівэрсытэт спыніў супрацоўніцтва з адміністрацыяй БНТУ