Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Украіна прыпыніла дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю, якое прынялі амаль 30 гадоў таму для аблягчэньня гандлю

Украіна прыпыніла дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю, якое прынялі амаль 30 гадоў таму для аблягчэньня гандлю


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Кабінэт міністраў Украіны прыпыніў дзеяньне пагадненьня з урадам Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі, прынятага 16 чэрвеня 1994 года. Адпаведная пастанова № 392 ад 1 красавіка апублікавана на ўкраінскім урадавым партале.

Гэткае ж самае рашэньне прынятае па аналягічным пагадненьні з Расеяй, піша BPN.

Міністэрству замежных спраў Украіны даручана «ва ўстаноўленым парадку паведаміць ураду Расейскай Фэдэрацыі і ўраду Рэспублікі Беларусь аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьняў».

Міжурадавае пагадненьне, пра якое ідзе гаворка, было прынятае «з мэтай ліквідацыі тэхнічных бар’ераў у эканамічных і гандлёвых адносінах».

Дакумэнт замацоўваў дамоўленасьць бакоў узаемна прызнаваць сэртыфікаты і знакі адпаведнасьці на прадукцыю, вынікі дзяржаўных выпрабаваньняў, органы па сэртыфікацыі, арганізацыі, якія акрэдытуюць праверачныя і выпрабавальныя лябараторыі і цэнтры, а таксама самі гэтыя лябараторыі і цэнтры ды інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG