Сілавікі сьцьвярджаюць, што Юлію затрымалі за «судзеяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-1 Крымінальнага кодэксу). Прычыны затрыманьня невядомыя. Апошнім часам Ганісеўская ўдзельнічала ў зборы дапамогі для ўкраінскіх уцекачоў, якія трапілі ў Беларусь. Таксама яна дапамагала зь перадачамі для ўкраінцаў, якія жывуць на памежжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 красавіка: затрыманьні за пратэсты ў 2020-м і рэгістрацыю ў пляне «Перамога»Ганісеўская актыўна займалася грамадзкай дзейнасьцю. Была актывісткай кампаніі «Гавары праўду».
Да выбараў 2020 году Юлія пісала шматлікія звароты, зьбірала подпісы ў мясцовыя органы з мэтай добраўпарадкаваньня мікрараёну Паўднёвы Гомля, дзе яна жыла. Таксама яна ўдзельнічала ў розных пошукавых ініцыятывах, у тым ліку ў пошуку ў 2017 годзе 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавескай пушчы.
У 2019 годзе Юлія балятавалася ў парлямэнт ад сваёй акругі ў Гомлі. У перадвыбарчай праграме акцэнт ставіла на вырашэньні мясцовых праблемаў, у тым ліку на разьвіцьці інфраструктуры мікрараёну, добраўпарадкаваньні. У парлямэнт яна ня трапіла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі прайшоў 4-гадзінны пікет у цемры — улады адключылі вулічнае асьвятленьне на ўвесь кварталАд пачатку пандэміі ўвесну 2020 году Юлія Ганісеўская ўключылася ў кампанію By-Covid. Займалася лягістыкай, шыла ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў, арганізавала іншых швачак у Гомлі і Рэчыцы.
Яна з мужам маюць чацьвёра дзяцей.
Цяпер Юлія ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 8 красавіка сілавікі прывозілі яе дахаты на ператрус. Забралі тэхніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плянавае зьнішчэньне мэдыцыны сілавікамі», — доктар Рустам Айзатулін пра масавыя затрыманьні траўматолягаў-артапэдаў