Сытуацыя, зразумела, гіпатэтычная. Але па цяперашніх часах ня тое, каб зусім ужо неверагодная. Многія ня верылі, што Расея нападзе і на Ўкраіну.
Варта таксама прыгадаць, што Ўладзімір Пуцін абвяшчаў адзіным з расейцамі народам ня толькі ўкраінцаў, але і беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы і беларусы — амаль адзін народ» — заявіў Пуцін напярэдадні перамоваў з ЛукашэнкамРасейскія войскі ў вялікай колькасьці ўжо прысутнічаюць на тэрыторыі Беларусі вядуць зь яе баявыя дзеяньні супраць Украіны.
Прапарцыйнае параўнаньне стратаў Беларусі ад гіпатэтычнай вайны можа даць лепшае разуменьне, чаго ўжо каштуе Ўкраіне расейскі напад.
- 36 забітых і 60 параненых дзяцей.
(Ва Ўкраіне на 4 красавіка 161 загінулае дзіця і 264 параненых)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ад вайны Расеі пацярпелі 425 дзяцей. Найбольш — у Кіеўскай вобласьці- Загінулі каля 1200 салдатаў свайго войска.
(Паводле ацэнкі міністэрства абароны ЗША, на 17 сакавіка загінула каля 5000 украінскіх вайскоўцаў)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кожная гадзіна вайны ва Ўкраіне прыносіць 20 новых ахвяр. Галоўныя лічбы і факты першага месяца расейскага ўварваньня- Колькасьць уцекачоў ад вайны за мяжу — прыблізна 950 тысяч чалавек (10% насельніцтва).
- 1,6 мільёна чалавек (17% насельніцтва) сталі вымушанымі перасяленцамі ў межах сваёй краіны.
(Паводле зьвестак ААН на пачатак сакавіка, Украіну, ратуючыся ад вайны, пакінулі 4.2 мільёна яе грамадзянаў. Больш за 7 мільёнаў сталі вымушанымі перасяленцамі ў межах Украіны)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод украінскіх уцекачоў ад вайны 83% жанчын, большасьць з вышэйшай адукацыяй і прадпрымальнікаў- Агульныя эканамічныя страты ад вайны — каля 400 мільярдаў даляраў, страта 35% валавога ўнутранага прадукту.
(Паводле прэм'ер-міністра Ўкраіны Дзяніса Шмыгаля, за месяц вайны агульныя страты Ўкраіны з улікам будучых пэрыядаў склалі трыльён даляраў, а скарачэньне ўкраінскай эканомікі ацэньваецца ў 35%)
- Каля 200 установаў адукацыі пашкоджаныя, зь іх 18 цалкам зьнішчаныя.
(Паводле зьвестак на пачатак красавіка, у выніку бамбаваньняў і абстрэлаў ва Ўкраіне пацярпелі 859 установаў адукацыі. 83 зь іх былі цалкам зьнішчаныя)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле пацьверджаных зьвестак, з пачатку вайны ва Ўкраіне загінулі 153 дзіцяці- Разбураныя і пашкоджаныя 13 будынкаў духоўнага прызначэньня.
(За месяц вайны ва Ўкраіне расейскія войскі зьнішчылі каля 60 будынкаў духоўнага прызначэньня)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За месяц вайны ва Ўкраіне расейскія войскі зьнішчылі каля 60 будынкаў духоўнага прызначэньняГэта не экстрапаляцыя вайны ва Ўкраіне на Беларусь, дзе зусім іншыя вайсковыя, баявыя, палітычныя чыньнікі і маштабы. Гэта — прымерка на сябе стратаў і пакутаў Украіны і яе народу. Каб адчуць цану.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.