Гэта адбылося яшчэ ў лютым, але стала вядома толькі цяпер, піша Budzma.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і жорсткага задушэньня пратэстаў у краіне Аляксандар Лукашанец выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту.
«Нават ішла гаворка пра тое, каб пазбавіць яго званьня акадэміка. Было сказана, што ён акадэмік з антыдзяржаўнай пазыцыяй», — расказаў ягоны сын Дзьмітры Лукашанец, біёляг, дасьледчык Антарктыды, які амаль год таму выехаў зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі дасьледнік Антарктыды, сын акадэміка Лукашанца, зьехаў у Літву пасьля хвалі рэпрэсіяўАкадэмік Аляксандар Лукашанец — вядомы ў Беларусі і сьвеце вучоны-славіст, стварыў нацыянальныя беларускія словаўтваральную і сацыялінгвістычную навуковыя школы. Дасьледаваў праблемы беларуска-расейскага двумоўя і моўнай палітыкі, праблемы разьвіцьця і функцыянаваньня беларускай мовы ў ХХ і ХХІ стст. і дынамікі нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу міжнародных славістычных праектаў, аўтар разьдзелаў у манаграфіях «Najnowsze dzieje języków słowiańskich. Беларуская мова» (Opole, 1998; суаўтар і сурэдактар), «Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja» (Opole, 2003; суаўтар), «Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagу of Europe» (Berlin/Boston, 2015–2016; аўтар разьдзелу «Word-Fotmation. Belаrusian»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь юрыдычнага факультэту БДУ «па сьпісах» звольнілі яшчэ траіх выкладчыкаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францускі дасьледчык пра Беларусь: Усе парушалі правілы, і гэта спрыяла кантролю за грамадзтвам