Як паведаміла прэсавая служба ДБР, ідзецца аб 176 чыгуначных вагонах і цыстэрнах, уласьнікамі якіх ёсьць бізнэсоўцы зь Беларусі і Расеі. Іх кошт складае амаль 264 мільёны грыўняў (амаль 9 мільёнаў даляраў у эквіваленце. — РС). Вагоны і цыстэрны знаходзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласьці.
ДБР не ўдакладняе падставы, на якіх уласнасьць беларускіх юрыдычных асобаў нацыяналізавалі.
Яшчэ адно праваахоўнае ведамства Ўкраіны — Бюро эканамічнай бясьпекі – паведаміла аб пачатку працэсу нацыяналізацыі ў Чаркаскай вобласьці 400 чыгуначных вагонаў, якія належалі расейскім і беларускім кампаніям, у якіх канцовым бэнэфэцыярным уласьнікам зьяўляюцца расейскія юрыдычныя ці фізычныя асобы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны трэцяга сакавіка ўхваліла закон, які рэглямэнтуе канфіскацыю на карысьць Украінскай дзяржавы маёмасьці дзяржавы Расея і расейскіх юрыдычных асобаў. Закон датычыць выключна Расеі. У ім увогуле ня згадваецца Беларусь і не апісаны мэханізм канфіскацыі беларускай маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі парлямэнт ухваліў закон аб нацыяналізацыі маёмасьці Расеі і яе рэзыдэнтаўЗакон прадугледжвае прымусовую канфіскацыю рухомай і нерухомай маёмасьці, грошай, банкаўскіх укладаў, каштоўных папераў і карпаратыўных правоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны і непасрэдна ці праз афіліяваных асобаў належаць Расейскай Фэдэрацыі ды яе рэзыдэнтам. Гэта будзе рабіцца безь якой-небудзь кампэнсацыі з увагі на агрэсію Расеі.