Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі парлямэнт ухваліў закон аб нацыяналізацыі маёмасьці Расеі і яе рэзыдэнтаў


Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон, які рэглямэнтуе канфіскацыю на карысьць Украінскай дзяржавы маёмасьці дзяржавы Расея і расейскіх юрыдычных асобаў.

Закон ініцыявалі дэпутаты, якія прадстаўляюць розныя фракцыі парлямэнту — як праўладную «Слуга народу», гэтак і апазыцыйныя «Голас», «Бацькаўшчына» і «Эўрапейская салідарнасьць».

Пасяджэньне парлямэнту ўпершыню не трансьлявалася ў наўпроставым эфіры парлямэнцкага тэлеканалу.

Закон прадугледжвае прымусовую канфіскацыю рухомай і нерухомай маёмасьці, грошай, банкаўскіх укладаў, каштоўных папераў і карпаратыўных правоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны і непасрэдна ці праз афіліяваных асобаў належаць Расейскай Фэдэрацыі ды яе рэзыдэнтам. Гэта будзе рабіцца без якой-небудзь кампэнсацы з увагі на агрэсію Расеі.

Цяпер закон мусіць падпісаць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG