На пачатку свайго разьдзелу пра Беларусь Amnesty International характарызуе становішча з правамі чалавека ў краіне наступным чынам:
«Правы на свабоду выказваньня меркаваньняў, асацыяцый і мірных сходаў заставаліся сур’ёзна абмежаванымі. Катаваньні і жорсткае абыходжаньне па-ранейшаму заставаліся пашыранымі і зьдзяйсьняліся беспакарана. Сыстэма правасудзьдзя сыстэматычна злоўжывалася для падаўленьня іншадумства. Правы дзяцей рэгулярна парушаліся ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя. Працягваліся сьмяротныя прысуды і расстрэлы. Мігранты цярпелі злоўжываньні з боку ўладаў. Самавольныя звальненьні і судовыя перасьледы мэдычных работнікаў негатыўна адбіваліся на якасьці і даступнасьці медычнай дапамогі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі пачалі кампанію за вызваленьне правабаронцаў «Вясны». Акцыі салідарнасьці ў сьвецеГаворачы канкрэтна пра свабоду выказваньня меркаваньняў і асацыяцый, справаздача нагадвае, што да канца 2021 году беларускія ўлады забаранілі або распачалі працэс забароны 270 арганізацый грамадзянскай супольнасьці.
Гаворачы пра катаваньні і жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі, Amnesty International прыводзіць прыклад сьмерці ў турме Вітольда Ашурка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міжнародная амністыя»: пандэмія пагоршыла сытуацыю з правамі чалавекаПра злоўжываньні судовай сыстэмы:
«Улады сыстэматычна злоўжывалі сыстэмай правасудзьдзя для расправы з усімі іншадумцамі, зьнявольваньня палітычных апанэнтаў і праваабаронцаў ды запалохваньня адвакатаў. (…) Разбіральніцтва за зачыненымі дзьвярамі ў крымінальных справах стала нормай у палітычна матываваных працэсах, матэрыялы справаў засакрэчваліся, а адвакатаў звычайна прымушалі падпісваць абавязаньні аб неразгалошваньні або пагражалі сурʼёзнымі штрафамі».
Пра мігранцкі крызіс:
«Беларускія ўлады спрыялі ўезду ў Беларусь тысяч людзей, мігрантаў і ўцекачоў зь іншых краін, спакушаных ілжывым абяцаньнем лёгкага ўезду ў ЭЗ. Замест гэтага мігранты і ўцекачы сутыкнуліся з выцісканьнем з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Мігранты, якія былі вернутыя або не здолелі перайсьці ў Польшчу, зьбіваліся і цярпелі ад іншых формаў гвалту; былі пазбаўленыя ежы, вады, жытла і санітарыі; былі абʼектамі крадзяжу тэлефонаў і вымагальніцтва з боку беларускіх вайскоўцаў. Беларускія памежнікі рэгулярна перашкаджалі выхаду з агароджанай тэрыторыі памежнай паласы асобаў, якія апынуліся ў памежнай зоне. Некалькі чалавек, у тым ліку прынамсі адно дзіця, памерлі ад пераахаладжэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: мігрантаў у Беларусі білі і катавалі, цкавалі сабакамі