У звароце міністар называе БНР «першай беларускай Рэспублікай».
«Сёньня, — сказаў міністар, — я хацеў бы зьвярнуцца да ўсіх мужных беларусак і беларусаў, якія ў цяжкіх умовах працягваюць пратэставаць супраць рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, імкнучыся захаваць апошнія выспы свабоды ў сваёй краіне, захаваць элемэнтарную чалавечую годнасьць i рэпутацыю Беларусі за мяжою.
Я хачу сказаць усім ім, што Чэхія памятае пра іх у гэты цяжкі час і будзе працягваць іх падтрымліваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзень Волі ў Празе падпісалі паштоўкі беларускім палітвязьням з удзелам чэскіх палітыкаў і замежных паслоў. ФОТАУ звароце Ян Ліпаўскі зьвярнуўся да тэмы саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны на баку Расеі.
«Беларуская зямля ўжо месяц выкарыстоўваецца ў неабгрунтаванай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Гэта трэба яшчэ раз асудзіць як мага больш рашуча. Ведаю, што большасьць беларусаў з гэтым ня згодныя, і многія сьмела выказваюць свае погляды або нават падтрымліваюць украінцаў ня толькі на словах, але і на справе, за што рызыкуюць пакараньнем і нават жыцьцём. І за гэта яны заслугоўваюць нашай павагі. Я таксама ведаю, што большасьць беларусаў цярпяць пры рэжыме, які ўсталяваўся ў іх краіне амаль тры дзесяцігодзьдзі таму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР Сурвіла: Мы выжылі дзесяць стагодзьдзяў — выжывем і цяпер. ВІДЭАТаксама міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі заявіў, што яго краіна будзе па-ранейшаму змагацца за правы чалавека ў Беларусі і вызваленьне палітвязьняў:
«У Беларусі ўжо больш за 1100 палітвязьняў. Мы памятаем падобныя лічбы зь некаторых пэрыядаў камуністычнага таталітарызму ў Чэхаславаччыне. Сёньня многія беларусы адбываюць надзвычай працяглыя тэрміны зьняволеньня — да 20 гадоў. Іх трэба неадкладна вызваліць, у тым ліку Ігара Лосіка, з адважнай жонкай якога я сустракаўся ў сераду.
Чэхія стаіць на баку свабоды і дэмакратыі і будзе працягваць змагацца за правы чалавека i свабодныя выбары ў Беларусі», — заявіў міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі Ян Ліпаўскі ў сваім звароце да беларусаў з нагоды Дня Волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску жанчыны ў чырвоным зладзілі акцыю да Дня Волі, а Багінская выйшла з нацыянальным сьцягам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарожжа ў БНР. Аўдыёкніга ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Луцкевічы, Ластоўскі, Вітан-Дубейкаўскі. На Дзень Волі прагуляйцеся па адрасах БНР у Вільні