А 10:00 раніцы да месца подпісу паштовак на Маластранскую плошчу прыйшла Маркета Пэкарава-Адамава ў суправаджэньні дэпутатаў парлямэнту і чэскіх палітыкаў.
Таксама падпісаць паштоўкі беларускім палітвязьням прыйшлі паслы Літвы, Латвіі і Эстоніі ў Чэхіі.
Арганізатары акцыі зь ліку праскіх беларусаў выбралі 100 беларускіх палітвязьняў, якім усе ахвочыя падпісвалі паштоўкі.
У лісьце фрылянсэру Беларускай службы Радыё Свабода Ігару Лосіку старшыня парлямэнту Чэхіі Маркета Пэкарава-Адамава напісала:
«Спадзяюся, што, у межах магчымага, Вы пачуваецеся добра. За вашым лёсам, як і за сытуацыяй ў Беларусі, мы з Чэхіі пастаянна сочым. Цьвёрда веру ў Вашае вызваленьне. Думаю пра вашу сям’ю — жонку Дар’ю і дачку Паўліну. Спадзяюся, што будзе магчымасьць асабіста прывітаць вас у Празе».
Таксама Маркета Пэкарава-Адамава падпісала лісты Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Кацярыне Андрэевай, Ягору Марціновічу.
Паводле стану на 14:50 менскага часу паштоўкі падпісалі сотні людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР Сурвіла: Мы выжылі дзесяць стагодзьдзяў — выжывем і цяпер. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску жанчыны ў чырвоным зладзілі акцыю да Дня Волі, а Багінская выйшла з нацыянальным сьцягам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Луцкевічы, Ластоўскі, Вітан-Дубейкаўскі. На Дзень Волі прагуляйцеся па адрасах БНР у Вільні