Яны прагуляліся па вуліцах Менску з парасонамі колераў украінскага сьцяга і бел-чырвона-белымі стужкамі.
У Менску на Дзень Волі жанчыны зладзілі акцыю, яны прагуляліся па вуліцах гораду з парасонамі ў колерах украінскага сьцяга і зь бел-чырвона-белымі стужкамі.
У руках яны трымалі плякаты з цытатамі Каліноўскага.
МУС Беларусі напісала сёньня, што ў інтэрнэце «працягваюць разьмяшчаюцца заклікі да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах і акцыях, учыненьні дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у тым ліку і на 25 сакавіка».
Тым часам Ніна Багінская выйшла зь бел-чырвона-белым сьцягам да Чырвонага касьцёла ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР Сурвіла: Мы выжылі дзесяць стагодзьдзяў — выжывем і цяпер. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў на Дзень Волі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Луцкевічы, Ластоўскі, Вітан-Дубейкаўскі. На Дзень Волі прагуляйцеся па адрасах БНР у Вільні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарожжа ў БНР. Аўдыёкніга ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарунак чытачам — новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Галасы Беларусі – 2021»