«Ці зьмяніўся радыяцыйны фон на тэрыторыі Запароскай АЭС пасьля выбухаў, пакуль невядома», — гаворыцца ў паведамленьні.
У «Енергоатоме» кажуць, што цяпер на Запароскай АЭС прысутнічаюць 11 прадстаўнікоў «Росатома».
12 сакавіка «Росатом» распаўсюдзіў паведамленьне, у якім гаварылася, што «група зь некалькіх расейскіх спэцыялістаў» аказвае «кансультатыўную дапамогу» ўкраінскаму пэрсаналу Запароскай і Чарнобыльскай АЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніводная АЭС у сьвеце не разьлічаная на абарону ад ракеты „Іскандэр“». Украінскі экспэрт пра рэальнасьць «новага Чарнобылю»«У рамках аказаньня тэхнічнай падтрымкі вызначаюцца першачарговыя патрэбнасьці станцый для забесьпячэньня бясьпечнай і ўстойлівай работы атамных энэргаблёкаў», — сказана ў прэс-рэлізе расейскай дзяржкарпарацыі.
Па дадзеных «Енергоатома», на ўсіх шасьці энэргаблёках Запароскай АЭС працуе ўкраінскі пэрсанал. У сетцы працуюць два энэргаблёкі Запароскай АЭС. 7 сакавіка ў аварыйны рамонт вывелі энэргаблёк №6, бо ён быў пашкоджаны пры абстрэле, піша УНІАН са спасылкай на «Енергоатом». Улады Ўкраіны раней апавясьцілі МАГАТЭ аб тым, што яны больш ня могуць гарантаваць захаванасьць ядзернага матэрыялу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла МАГАТЭ, што пэрсанал ЧАЭС больш не займаецца абслугоўваньнем станцыі. Туды прыбылі расейскія спэцыялісты