Галоўнае на гэты момант
- Два тыдні працягваецца аблога расейскімі войскамі Марыюпаля, што на Азоўскім моры; 400-тысячны горад акружаны з усіх бакоў, абясточны, але абараняецца. Гараджане цярпяць ад голаду, холаду, нястачы вады, штогадзінных абстрэлаў. Лік палеглых перавысіў 1 200, іх хаваюць у брацкіх магілах. Расейскія войскі 5 дзён не прапускаюць у горад гуманітарныя канвоі з хрчамі і вадой і аўтобусы для эвакуацыі цывільных.
- Тэрыторыя Херсонскай вобласці цалкам захопленая расейцамі, штодня ў захопленых гарадах людзі выходзяць на мітынгі за Ўкраіну. Акупацыйныя войскі спрабуюць усталяваць у іх свае парадкі і агітуюць за далучэньне да Расеі.
- Пад абстрэламі з пачатку вайны застаецца Харкаў, траціна жыхароў якога здолела эвакуавацца. У горадзе шматлікія разбурэньні і ахвяры, украінскія войскі і тэрытарыяльная абарона спрабуюць контратакаваць, над Харкавам ужо зьбілі шмат расейскіх самалётаў.
- Расейскія войскі, прыйшоўшы зь Беларусі, працягваюць спробы з поўначы прарвацца ў Кіеў, яны разбурылі і захапілі прыгарады сталіцы Ўкраіны Бучу, Гастомель і іншыя. Украінскае войска трымае абарону Кіева.
- Расейскія войскі захапілі закрытую Чарнобылскую АЭС і дзейную Запароскую АЭС. Існуе пагроза радыяцыйнага заражэньня. Самі станцыі застаюцца пад кіраваньнем ўкраінскага пэрсаналу.
Што адбываецца 11 сакавіка
Генштаб Украіны паведаміў пра тое, што расейскія войскі нясуць сур’ёзныя страты ў баях. У некаторых населеных пунктах расейцы рабуюць насельніцтва і бяруць людзей у закладнікі.
Камандаваньне паветраных сіл паведаміла, што за 10 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы зьнішчылі 10 расейскіх самалётаў, у тым ліку штурмавікі Су-25 і Су-34.
Раніцай 11 сакавіка расейская авіяцыя атакавала горад Дніпро і вобласьць. Каля 6-й гадзіны мясцовага часу ў горадзе чуліся выбухі, у дамах непадалёк месца выбуху разьбітыя вокны. Як паведамляе тэлеканал ТСН, загінуў як мінімум адзін чалавек.
Таксама атакі зазнаў Луцк, у атакаваным будынку пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары, як і ў Дніпры, у сховішчах, бо ў гарадах абвешчаная паветраная трывога. Пры гэтым жыхароў просяць не паведамляць, куды менавіта трапляюць ракеты, і не фатаграфаваць, каб не дапамагаць ворагу карэктаваць агонь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як украінскія вайскоўцы адбіваюць вёску на Кіеўшчыне. ВІДЭАУ выніку ўдараў расейскай авіяцыі па Луцку (цэнтар Валынскай вобласьці) загінулі 4 грамадзянін і яшчэ 6 атрымалі раненьні. Як паведаміў старшыня Юры Пагуляйка, аварыйна-выратавальныя работы завершаны.
Таксама авіяўдары ранкам адбыліся па Івана-Франкоўску, Харкаве і Чарнігаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адказ на ядзерную пагрозу Пуціна ня будзе спрыяльным для яго, — амэрыканскі экспэрт у ядзернай бясьпецыУ Марыюпалі цяжарная жанчына, параненая падчас бамбаваньня радзільні, нарадзіла дзяўчынку
Пра тое, што гэтую жанчыну выратавалі і што яна змагла 10 сакавіка нарадзіць дзяўчынку, паведаміла журналістка Вольга Такарук. Дзяўчынка нарадзілася ў Мар'яны ў Марыюпальскай лякарні, якая таксама знаходзіцца пад абстрэламі і там вельмі холадна.
Цывільныя ахвяры расейскай вайны ва Ўкраіне, параненыя і ўцекачы
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН паведаміў, што ад пачатку расейскай агрэсіі на Ўкраіну зарэгістравана 1 506 пацярпелых, у тым ліку 549 асобаў загінулі і 957 атрымалі раненьні.
Паводле Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах уцекачоў, з Украіны зьехалі 2 504 893 грамадзяны. Найбольш — 1 524 903 асобаў — знайшлі прытулак у Польшчы. 225 046 грамадзян выехалі ў Вугоршчыну, 176 092 чалавекі — у Славаччыну, 104 929 — у Малдову, 105 897 — у Расею (пераважна з так званых «народных рэспублік»), 84 671 — у Румынію, 858 — у Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін дазволіў адпраўляць добраахвотнікаў з Блізкага Ўсходу ваяваць за «ДНР» і «ЛНР»Небясьпека на акупаванай расейцамі ЧАЭС
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла пра намер Расеі справакаваць новую тэхнагенную катастрофу на захопленай расейскімі войскамі Чарнобыльскай АЭС і ўскласьці адказнасьць за гэта на ўкраінскую ўладу.
«Цяпер ЧАЭС цалкам адключана ад сыстэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Станцыя абясточаная. Расейцы адмовіліся даць доступ на станцыю ўкраінскім рамонтнікам. Замест гэтага па ўказаньні Аляксандра Лукашэнкі туды зайшлі «беларускія спэцыялісты». Сярод іх пад выглядам атамнікаў заходзяць і расейскія дывэрсанты, якія рыхтуюць тэракт», – адзначаецца ў паведамленьні выведкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: На Чарнобыльскую АЭС пад выглядам «беларускіх спэцыялістаў» заходзяць расейскія дывэрсантыУдзел Беларусі ў вайне, сустрэча Лукашэнкі і Пуціна
Беларусь прадаставіла Расеі сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.
11 сакавіка Лукашэнка зноў сустрэўся з Пуціным у Маскве.
«Украіна атакавала б Беларусь, калі б не прэвэнтыўны ўдар з боку Расеі», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы, яго цытуе агенцтва ТАСС.
Ніякіх доказаў гэтым словам Лукашэнка не прывёў, сказаўшы толькі, што прывёз з сабой зь Менску нейкую мапу. Ён лічыць, што апраўдвацца за налёты на Ўкраіну ня варта, бо Ўкраіна нібыта за шэсьць гадзін да расейскага нападу сама рыхтавала атаку на Беларусь, у першую чаргу на расейскія і беларускія войскі, якія знаходзіліся на вучэньнях.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што Расея імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай.
Аляксей Рэзьнікаў сьцьвярджае, што паводле наяўнай у ведамства інфармацыі, камандаваньне расейскіх войскаў рыхтуе «шэраг крывавых правакацыяў»: расейская авіяцыя рыхтуецца да ўдару па шэрагу населеных пунктаў Беларусі ля ўкраінска-беларускай мяжы (у прыватнасьці ён кажа пра вёску Капані Столінскага р-ну).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў Пуціну, што Ўкраіна хацела атакаваць Беларусь, але доказаў ня даўКанфіскацыя беларускай маёмасьці ва Ўкраіне
У зоне мытнага кантролю ў пункце пропуску «Ягадзін» (Валынская вобласьць) для патрэб украінскага войска канфіскавалі 23 беларускія грузавікі, якія заехалі на тэрыторыю Ўкраіны да пачатку ваеннай агрэсіі Расеі.
«Сапраўды, згодна з загадам начальніка Валынскай вайсковай адміністрацыі ад 6 сакавіка (і потым яшчэ ад 10 сакавіка ў яго былі ўнесены зьмены), у зоне дзейнасьці Валынскай мытні канфіскавалі для патрэб Узброеных сіл Украіны 26 транспартных сродкаў, зь іх 3 — рэгістрацыі Расейскай Фэдэрацыі і 23 — беларускай рэгістрацыі», — паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка Валынскай мытні Валянціна Чарныш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерлі два беларусы-дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі абстрэл гораду Корасьценя на ЖытоміршчынеУ выніку санкцый за вайну разам з расейскім рублём імкліва слабее і беларускі
З пачатку нападу Расеі на Ўкраіну беларускі рубель штодня таньнее адносна даляра і эўра. Калі сярэдні курс продажу беларускімі банкамі даляру ЗША 10 сакавіка быў у раёне 3,6 рубля, то 11 сакавіка знаходзіцца ўжо на ўзроўні 3,95 — 4 рублёў за 1 даляр.
Вырас і эўра. Цяпер нават самы выгадны курс продажу — 4,28 рубля, які прапануе «Абсалютбанк», вышэй за ўчорашні паказьнік, калі за эўра давалі 4 рублі. У некаторых банках курс эўра дасягнуў 4,5 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У войска я зараз дакладна не пайду, лепш у лес». Беларусам, якія адслужылі, рассылаюць позвы з ваенкаматаўРасейскі самалёт упаў пад Лунінцам
Мясцовыя жыхары кажуць, што ў дамах са сьценаў падалі карціны. Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» ўвечары 10 сакавіка паведаміў, што каля 21:30 жыхары Лунінца чулі моцны выбух і ўбачылі яркую ўспышку. Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне мястэчка Кажан-Гарадок упаў самалёт.
Па словах мясцовых жыхароў, якія прыводзіць «Наша ніва», над месцам пажару бачылі верталёт, а побач міліцыю і пажарнікаў. Яшчэ адзін мясцовы жыхар сьцьвярджае, што самалёт падбілі ўкраінскія вайскоўцы, ён пасьпеў даляцець да Кажан-Гарадка, а там упаў. Пілёты нібыта пасьпелі катапультавацца і выжылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Украіна чакала расейскага нападу, але не з тэрыторыі БеларусіЯк рэагуе сьвет
Краіны Эўразьвязу, Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія ўвялі санкцыі супраць Расеі і Беларусі як саўдзельніцы ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Сотні замежных кампаній заявілі пра вывад свайго з бізнэсу з Расеі і Беларусі.
Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць дэпутатаў Дзярждумы Расеі, якія галасавалі за прызнаньне незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР».
Як паведамляе BBC, санкцыі закрануць 386 дэпутатаў. Ім забаронены ўезд у Вялікую Брытанію, доступ да маёмасьці ў каралеўстве, а таксама да рахункаў і любых дзелавых апэрацый.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.