Для гэтага грамадзяне іншых краін могуць зьвярнуцца ў амбасады Ўкраіны на тэрыторыі дзяржаваў свайго грамадзянства.
Беларусы ўжо далучыліся да батальёнаў тэрытарыяльнай абароны ў Кіеве, Бучы і Львове.
Беларускі бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў, вымушаны зьехаць зь Беларусі ў 2020 годзе, заявіў, што да шэрагаў Узброеных сілаў Украіны ўжо далучыліся 200 грамадзян Беларусі, выказалі жаданьне далучыцца яшчэ 300 беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы.
«Апроч таго, шмат беларусаў працуюць у тыле, адгукнуліся 5700 беларусаў, якія дапамагаюць украінцам у тыле», — паведаміў Вадзім Пракоп’еў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня.
4 сакавіка стала вядома аб гібелі першага беларускага добраахвотніка Ільлі «Літвіна». Ён быў паранены ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але не ўратавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну