Блінкен запісаў зварот да ўкраінцаў: «Вы натхняеце сьвет»

Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен запісаў відэазварот да ўкраінскага народу, у якім заявіў, што барацьба ўкраінцаў супраць расейскага ўварваньня натхняе сьвет.

«Украінцы, дазвольце мне проста сказаць: вы натхняеце сьвет. Мы адчуваем гэта ва ўсіх куточках сьвету. Мы бачым вашу неверагодную мужнасьць, вашу настойлівасьць, вашу рашучасьць, і гэта натхняе. Гэта таксама час, каб узмацніць нашу веру, а вы ўмацоўваеце нашу веру ў дэмакратыю, у свабоду, у здольнасьць сьвету перамагчы агрэсію, у здольнасьць дабра перамагчы зло. Мы пацьвярджаем гэта, таму што вы гэта пацьвярджаеце. Вы дэманструеце гэта, вы паказваеце гэта сьвету. І ўвесь сьвет з вамі. Захоўвайце веру — мы будзем рабіць тое ж самае. І, нарэшце, і вы, і мы пераможам», — сказаў Блінкен.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нуланд: «ЗША занепакоеныя выкарыстаньнем Расеяй касэтных бомбаў супраць мірнага насельніцтва»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы чакалі, што ўкраінскае кіраўніцтва ўцячэ». Амэрыканскі экспэрт пра сцэнары вайны