Рада дырэктараў 3 сакавіка вырашыла зьліквідаваць вядомае радыё і ягоны сайт.
Рада дырэктараў «Эха Москвы» на паседжаньні большасьцю галасоў падтрымала рашэньне аб закрыцьці радыёстанцыі «Эхо Москвы». Закрыюць таксама і сайт радыё.
Напярэдадні ў Эўропе заблякавалі YouTube-канал «Эха Москвы» за тое, што радыё зьвязана з кампаніяй «Газпром», якая трапіла пад міжнародныя санкцыі. Таксама тады адключылі шэраг расейскіх дзяржаўных СМІ. Затым галоўны рэдактар выданьня Аляксей Венядзіктаў паведаміў пра тое, што доступ да каналу ў краінах Эўропы аднавілі.
Радыё «Эхо Москвы» ўпершыню выйшла ў этэр 22 жніўня 1990 году. На ім выступаў шэраг палітычных экспэртаў, якія крытычна ацэньвалі палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект Радыё Свабода «Крим.Реалії» адмовіўся выдаляць матэрыялы на патрабаваньне ўладаў Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Пецярбургу шукаюць украінцаў у гарадзкіх гатэлях