«Гул верталётаў стаіць бясконца. Сёньня нада мной праляцелі чатыры верталёты МІ-24 — уздоўж Прыпяці ў бок Украіны паляцелі. І два праляцелі ня ў бок Украіны. Расейцы паводзяць сябе як дома, агідна глядзець. Бачыла ў Нароўлі запускі ракет — не з Нароўлі. Ляцелі з боку Мазыра, сёньня — запускі былі не ад боку Мазыра, а хутчэй з боку Гомля. Вайсковая частка стаіць у вёсцы Сырод Калінкавіцкага раёну, адтуль ідуць ракеты на Ўкраіну. Можа быць, у іх мабільныя пункты і адтуль страляюць. Калі былі перамовы, то я сама бачыла, што верталёты ляцелі — штук восем — у бок Гомля, магчыма, гэта былі перамоўнікі. Але ў гэты ж дзень перамоваў ва Ўкраіну запусьцілі ракету, але не такую, як раней, па гуку — вельмі магутную», — падзялілася жыхарка сталіцы.
На відэа бачна і суразмоўца пацьвярджае, што мабільны шпіталь разьбілі на тэрыторыі аўтабазы, туды прывозяць параненых расейцаў.
«Гэта першая дапамога ім тут, потым іх вязуць далей на ПАЗе з крыжамі. Прывозілі іх у мясцовы шпіталь, але няшмат — большасьць везьлі на Мазыр і Гомель».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харкаў і Кіеў пад ракетнымі ўдарамі, Херсон у аблозе. Хроніка вайны Расеі супраць Украіны і рэакцыі ў сьвеце 1 сакавіка