Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў афіцыйна прыпыніў працу амбасады ў Беларусі, а таксама дазволіў добраахвотны выезд супрацоўнікам, якія ня маюць тэрміновых абавязкаў, і іх сямейнікаў з амэрыканскай амбасады ў Расеі.
«Мы пайшлі на гэтыя крокі ў сувязі з праблемамі бясьпекі, якія паўсталі ў выніку несправакаванага і неапраўданага нападу расейскіх вайскоўцаў на Ўкраіну. Дзяржаўны дэпартамэнт пастаянна карэктуе сваю пазыцыю ў амбасадах і консульствах ува ўсім сьвеце адпаведна сваёй місіі, мясцоваму стану бясьпекі і санітарнай сытуацыі».
Таксама ў Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьлілі, што ня маюць большага прыярытэту, чым бясьпека грамадзян ЗША,у тым ліку супрацоўнікаў ураду ЗША і іх сем’яў па ўсім сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвясьціў пра новы пакет санкцый супраць РасеіРаней Беларусь не выдавала візы амбасадарцы ЗША Джулі Фішэр, праз што дыпляматка вымушана была працаваць дыстанцыйна зь Літвы.
18 лютага амбасада ЗША ў Менску перастала аказваць візавыя паслугі беларускім грамадзянам, бо не хапала пэрсаналу пасьля скарачэньняў, якія адбыліся пад ціскам рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША рэкамэндуе амэрыканцам неадкладна выехаць зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон аб пагрозе Пуціна ядзернай зброяй: «Мы здольныя абараніць сябе і сваіх саюзьнікаў»