Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што альтэрнатывай санкцыям, якія Вашынгтон увёў у дачыненьні да Масквы, была б «трэцяя сусьветная вайна». Пра гэта Байдэн заявіў у інтэрвію блогеру Браяну Коэну.
«Паслухайце, было два варыянты дзеяньняў: пачаць трэцюю сусьветную вайну, пачаць фізычна вайну з Расеяй, або варыянт нумар два: зрабіць так, каб краіна, якая дзейнічае настолькі насуперак міжнароднаму праву, заплаціла б цану за тое, што яна гэта зрабіла», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўводзяць пэрсанальныя санкцыі супраць Пуціна за ўварваньне ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвясьціў пра новы пакет санкцый супраць Расеі