За апошнія содні ў Беларусі зарэгістраваныя 5663 новыя пацыенты з COVID-19. Выпісаныя 1476 чалавек, памерлі — 17.
Такія зьвесткі агучвае афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 907 978 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 895092 пацыенты. Памерлі 6438 чалавек, у якіх выявілі каранавірус, зь іх 17 — за апошнія содні.
19 лютага Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра рэкордную сьмяротнасьць ад каранавіруса за содні — 19 чалавек. Тады было зарэгістравана 7856 новых выпадкаў COVID-19 за содні, паводле вэрсіі міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя прадпрыемствы і кіраўніцтва арміі. Супраць каго ЗША ўвялі новыя санкцыі ў Беларусі