Паводле зьвестак EPAM, у канцы мінулага году ў офісах кампаніі ў Беларусі працавалі крыху больш за 9,4 тысячы вытворчых спэцыялістаў. Гэта амаль на 2,5% менш, чым на канец 2020 году, паведамляе dev.by.
Беларускі офіс ЕРАМ скараціўся ўпершыню за 10 гадоў, і ён ужо не найбольшы.
На пачатак 2022 году ва ўкраінскіх офісах EPAM працавалі амаль 12,4 тысячы вытворчых спэцыялістаў. Летась іх стала больш на 36%. За апошнія пяць гадоў каманда такіх спэцыялістаў ва ўкраінскім EPAM расла ў сярэднім больш чым на 25% у год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У спорце поўны заняпад». Лыжнік Сяргей Далідовіч — аб ад’езьдзе з БеларусіПраз палітычны крызіс у Беларусі многія кампаніі рэлякуюць сваіх супрацоўнікаў у іншыя краіны.
Толькі з 1 сьнежня сілавікі затрымалі некалькіх топ-мэнэджараў і іншых заўважных прадстаўнікоў ІТ-кампаніяў: Дзяніс Насура (EPAM), Глеб Скуратаў (Oxagile), Дзьмітры Плашчынскі (сузаснавальнік і распрацоўнік WiFi Map), Андрэй Швыдрык (EPAM).