Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева (Бахвалава) больш не ўтрымліваецца ў жаночай калёніі № 4 Гомля, паведамляе «Наша Ніва». Гэта вынікае зь лістоў ёй, якія вяртаюцца адрасатам.
Муж Кацярыны Андрэевай журналіст Ігар Ільяш паведаміў Свабодзе, што 10 лютага яе перавялі ў СІЗА № 3 Гомля ў сувязі з «працэсуальнымі дзеяньнямі».
«У межах якой справы і які ў Каці статус — невядома. Адвакат пад жорсткай падпіскай аб неразгалошваньні», — кажа Ігар Ільяш і дадае, што плянуе напісаць запыты ва ўсе інстанцыі.
Раней палітзьняволеную Натальлю Хершэ, якая таксама знаходзілася ў жаночай калёніі № 4 Гомля, перавялі ў крытую турму ў Магілёве, узмацніўшы ёй рэжым зьняволеньня.
Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Даша Чульцова — журналісткі тэлеканалу «Белсат». Ім прысудзілі па 2 гады калёніі за стрым з акцыі разьвітаньня з Раманам Бандарэнкам у лістападзе 2020 году ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX EuropaЖурналіст Генадзь Мажэйка зь СІЗА віншуе міністраў з прафэсійнымі сьвятамі
Зьняволены журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка прыдумаў, як ажывіць шэрыя будні ў СІЗА. Ён віншуе з прафэсійнымі сьвятамі міністраў і кіраўнікоў іншых ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. І радуецца, уяўляючы іх рэакцыю, калі яны бачаць адрас адпраўніка на канвэрце, паведамляе «Еўрарадыё».
Пакуль што Мажэйка не атрымаў ніводнага адказу на такія лісты.
Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго «Комсомольская правда в Беларуси» апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зэльцэра, забітага ў Менску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. Яму прад’явілі абвінавачаньне ў распальваньні варожасьці і абразе прадстаўніка ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль спадзяецца, што перасьлед журналіста Мажэйкі не зьвязаны зь ягонай працайРэгіну Лавор, якая адбывае «палітычную» «хатнюю хімію» выклікаюць у Сьледчы камітэт
Жыхарку Іўя, былую дырэктарку музэю Рэгіну Лавор, асуджаную да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу міліцыянтаў, выклікаюць на 24 лютага ў мясцовы РАСК сьведкай па крымінальнай справе. Што гэта за справа, Рэгіна ня ведае, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У канцы студзеня Лавор арыштавалі на 10 дзён за «парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня». У знак пратэсту зь невыноснымі ўмовамі ўтрыманьня ў ізалятары часовага ўтрыманьня Іўя жанчына трымала галадоўку.
Палітзьняволеная Аліна Муратава адбыла пакараньне
Сёньня, 19 лютага, з жаночай калоніі №4 выйшла палітзняволеная берасьцейка Аліна Муратава. 18 траўня 2021 Муратаву асудзілі на 1 год калёніі па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) за вывешваньне манэкена з надпісамі «АМАП». 15 чэрвеня 2021 у брэсцкім СІЗА Аліна выйшла замуж.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная заснавальніца музэю ў Іўі абвясьціла галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Эдуарду Бабарыку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай, Кабанаў малюе і піша апавяданьне з-за кратаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: 5 месяцаў няма лістоў ад журналіста Івашына, Белавус даслаў з-за кратаў новы верш ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: ад Юрыя Кавалёва два месяцы не прыходзяць лісты; Паўла Вінаградава паставілі на ўлік