Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль спадзяецца, што перасьлед журналіста Мажэйкі не зьвязаны зь ягонай працай


Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў
Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў

Дзьмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі, заявіў, што ў Крамлі хацелі б спадзявацца, што перасьлед карэспандэнта «Комсомольской правды» у Беларусі Генадзя Мажэйкі не зьвязаны зь яго прафэсійнай дзейнасьцю.

Чыноўнік дадаў, што Крэмль знаходзіцца ў пастаянным дыялёгу зь беларускім бокам і будзе працягваць яго, даводзячы сваю пазыцыю.

Ён адмовіўся пацьвярджаць інфармацыю беларускага МУС аб тым, што Генадзя Мажэйку затрымалі Беларусі, а не ў Расеі, як сьпярша паведамлялі.

Дзьмітрый Пяскоў ня ведае, ці быў у журналіста намер выехаць праз Расею ў трэцюю краіну і што расейскія службы гэтага не дазволілі зрабіць.

Пры гэтым прэс-сакратар прэзыдэнта назваў правільным рашэньне кіраўніцтва «Комсомольской правды» закрыць сваё беларускае выданьне.

Пад подпісам Генадзя Мажэйкі выйшаў матэрыял аб перастрэлцы ў менскай кватэры з камэнтаром аднакласьніцы загінулага супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара.

Пасьля выхаду нататкі доступ да сайту kp.by абмежаваны на распараджэньне Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Генадзь Мажэйка. Таямнічае затрыманьне журналіста

  • У канцы верасьня на сайце «Комсомольской правды в Беларуси» зьявілася нататка, дзе адна з аднаклясьніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
  • Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску, у яго дома правялі ператрус.
  • Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі Мажэйку. Беларускія сілавікі сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта ў Менску, але ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
  • Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін сказаў, што Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты.
  • 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясьціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блякаваньня СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазыцыі Масквы.
  • 5 кастрычніка прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў паведаміў, што Генадзь Мажэйка застаўся ў ізалятары пасьля 72 гадзін утрыманьня за кратамі, што азначае тое, што да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пры гэтым абвінавачаньняў яму ня выставілі.
  • 11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачаньні ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускаюць адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымаюць перадачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG