«Заявы кіраўнікоў акупацыйных адміністрацый аб нібыта наступе Ўзброеных сіл Ўкраіны і сілавых сцэнарах вызваленьня часова акупаваных тэрыторый не адпавядаюць рэчаіснасьці. Інфармацыя, якую я прывёў, таксама пацьвярджаецца АБСЭ. Яшчэ раз паўтараю, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва дзяржавы не плянуе і не праводзіць наступальных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны. Адзіны варыянт дэакупацыі нашых людзей і тэрыторый для нас — гэта палітыка-дыпляматычны», — гаворыцца ў заяве галоўнакамандуючага.
Сьледам за гэтай заявай Міністэрства замежных спраў Украіны адмовіла любыя пляны наступу або сабатажу ў непадкантрольных украінскаму ўраду частках Данецкай і Луганскай абласьцей.
У заяве таксама ёсьць заклік да міжнароднай супольнасьці «неадкладна асудзіць правакацыі Расейскай Фэдэрацыі і яе акупацыйных адміністрацый на Данбасе, якія падрываюць працэс палітычнага і дыпляматычнага ўрэгуляваньня».
Раней 18 лютага кіраўнікі груповак «ДНР» і «ЛНР» заявілі аб пачатку эвакуацыі мірных жыхароў у Расею з падкантрольных ім раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін даручыў выдаць па 130 даляраў жыхарам «ДНР» і «ЛНР», якія цяпер зьяжджаюць у РасеюЗ раніцы 17 лютага паступаюць паведамленьні аб моцных абстрэлах на Данбасе, у тым ліку па цывільных аб’ектах. Як паведамілі ў штабе Абʼяднаных сіл Украіны, па стане на 14-ю гадзіну 18 лютага было зафіксавана 45 парушэньняў рэжыму спыненьня агню баевікамі, у тым ліку 34 — з ужываньнем зброі, забароненай менскімі пагадненьнямі.
Баевікі абвінавачваюць у абстрэлах украінскі бок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Луганскай вобласьці пад абстрэлы баевікоў трапіў гуманітарны канвой. «ДНР» і «ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю людзей ў Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарасейскія баевікі другі дзень запар працягваюць абстрэлы на Данбасе. МАПА