Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў выдаць па 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 130 даляраў) кожнаму ўцекачу, які прыбыў у Растоўскую вобласьць з усходніх раёнаў Украіны, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі.
У Растоўскую вобласьць накіравалі выканаўцу абавязкаў кіраўніка Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі кантраляваць разьмяшчэньне ўцекачоў.
Раней так званыя кіраўнікі «ДНР» і ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю жанчын, дзяцей і людзей сталага веку ў Расею. Паводле кіраўніцтва прарасейскіх сэпаратыстаў, гэта адбываецца перад верагодным наступам украінскіх войскаў. Украіна падрыхтоўку да атакі адмаўляе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Луганскай вобласьці пад абстрэлы баевікоў трапіў гуманітарны канвой. «ДНР» і «ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю людзей ў Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарасейскія баевікі другі дзень запар працягваюць абстрэлы на Данбасе. МАПА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Расеі анансавала ядзерныя вучэньні пад кіраўніцтвам Пуціна