«Журы палічыла гэта вельмі добра структураванай і зьнятай карцінай, гук і музыка ў якой дапаўнялі агульны тон твору», — паведамляецца на сайце кінафэстывалю.
Фільм расказвае пра аб’яднаньне жанчын «Маці 328» — рух, які дабіваецца зьмякчэньня заканадаўства супраць наркотыкаў у Беларусі. Рух заснавалі маці і сваякі асуджаных паводле 328-га «наркатычнага» артыкула Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Ніка Ніканава загінула 25 ліпеня 2019 году на рацэ на Алясцы. Ёй было 24 гады. Туды Ніка адправілася разам са сваім мужам Пятром Маркелавым у вясельнае падарожжа.
Ніка Ніканава вучылася ў ЗША на рэжысэра, фільм «Пакаленьне 328» аб руху «Маці 328» яна здымала ў Беларусі.
У кастрычніку 2021 году фільм Нікі Ніканавай «Пакаленьне 328» стаў найлепшай студэнцкай кароткамэтражнай працай на Вудстацкім кінафэстывалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм загінулай беларускі атрымаў прыз Вудстацкага кінафэстывалю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пахаваньне беларускай рэжысэркі, якая загінула на Алясцы, сабралі ўсю неабходную суму