Емяльянаў адмаўляецца прымаць ежу дагэтуль, паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.
Так палітвязень пратэстуе супраць кепскага стаўленьня да яго. З 18 студзеня ён у штрафным ізалятары, у яго знаходзяць усё новыя парушэньні рэжыму. Прыкладам, ён адмаўляецца прыбіраць дворык для прагулак за іншымі зьняволенымі, якія плююць, пакідаюць у ім недакуркі, бо пасьля сябе Мікіта пакідае двор чыстым.
16 лютага па ягонай справе аб злосным парушэньні рэжыму павінна было прайсьці чарговае паседжаньне. Але судзьдзю не пусьцілі ў СІЗА праз падвышаную тэмпэратуру. Емяльянаву пагражае яшчэ два гады пазбаўленьня волі ў дадатак да яго неадбытага тэрміна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мацкевіч спыніў галадоўку ў СІЗА і сказаў адвакату: «Спадзяюся, што аднаўляць не давядзецца»Мікіта Емяльянаў вучыўся на 3 курсе БНТУ. Яго затрымалі ў кастрычніку 2019 году праз падазрэньне ў нападах на будынак Менскага гарадзкога суду і СІЗА на Валадарскага. Свой учынак хлопец патлумачыў пратэстам супраць перасьледу палітвязьняў.
У сакавіку 2020 году Емяльянава асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, у выніку апэляцыі пакараньне зьменшылі да 4 гадоў. Спачатку вязень адбываў тэрмін у Бабруйскай калёніі, дзе яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, потым як парушальніка рэжыму перавялі ў Магілёўскую крытую турму.
Ягоны паплечнік Іван Комар выйшаў з калёніі ранй да канца тэрміну па УДВ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень-анархіст Мікіта Емяльянаў зноў у ШЫЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю анархіст Іван Комар. Ён адседзеў больш за два гады