У Горадні 16 лютага жорстка затрымалі маці і дачку.
У Горадні затрымалі Натальлю Малец і ейную дачку, піша «Вясна». Калі Натальля адмовілася аддаць свой тэлефон сілавікам, то яе ўзялі за валасы са словамі: «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?» Дачку адпусьцілі. Дзе цяпер Натальля і за што яе затрымалі, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: паўторныя затрыманьні былых палітвязьняў і «хімікаў» у Беларусі зьвязаныя з чатам «Волейбол по выходным» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лютага: асудзілі дальнабойніка і актывіста зь Вялейкі; затрыманьне на «хіміі»