Пасьля 60 дзён арышту выйшаў на волю праваабаронца Алесь Капуцкі

Праваабаронца Алесь Капуцкі. Архіўнае фота: «Рэгіянальная газета»

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Алеся Капуцкага затрымалі яшчэ 17 сьнежня ў Маладэчне.

Яму чатыры разы запар прысуждалі па 15 сутак арышту за захоўваньне і распаўсюджваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лютага: 2 гады калёніі за абразу Лукашэнкі і сілавікоў, ператрус у маці Касінеравай за заклікі да санкцыяў