«Расея не адказала на наш запыт аб Венскім дакумэнце. Робім наступны крок. Украіна склікае сустрэчу з Расеяй і ўсімі краінамі-членамі ў найбліжэйшыя 48 гадзін, каб абмеркаваць узмацненьне і перакідваньне расейскіх войскаў уздоўж нашай мяжы і ў часова акупаваны Крым», — напісаў украінскі міністар.
Ён дадаў: «Калі Расея сур’ёзна ставіцца да сваёй непадзельнасьці бясьпекі ў зоне АБСЭ, яна павінна выканаць свае абавязаньні па вайсковай празрыстасьці, каб зьнізіць напружанасьць і ўзмацніць бясьпеку для ўсіх дзяржаў-удзельніц».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна патрабуе ад Расеі тлумачэньняў аб вайсковай актыўнасьці паблізу ўкраінскай тэрыторыі9 лютага такія ж запыты, але на адрас Беларусі, накіравалі Літва, Латвія і Эстонія. Яны адзначылі, што ў пазачарговыя маштабныя вайсковыя вучэньні ўцягнутыя практычна цалкам узброеныя сілы Беларусі, пры гэтым дзяржавам — сябрам АБСЭ падалі вельмі абмежаваную інфармацыю. Так, няма інфармацыі ні пра дакладную колькасьць войскаў, ні пра ўзбраеньне, якое будзе выкарыстоўвацца, ні пра плянаваную дату вяртаньня расейскіх войскаў. Такім чынам, не забясьпечаная неабходная празрыстасьць вучэньняў, як таго патрабуе Венскі дакумэнт АБСЭ, — адзначалася ў запыце.
11 лютага стаў вядомы адказ уладаў Беларусі. У ім гаворылася, што агульная колькасьць войскаў і ўзбраеньняў, якія ўдзельнічаюць у цяперашніх вучэньнях, не перавышае парогаў паведамленьня, вызначаных Венскім дакумэнтам АБСЭ. Парадак вываду расейскіх войскаў зь Беларусі «знаходзіцца ў стадыі ўзгадненьня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парадак вываду расейскіх войскаў зь Беларусі «знаходзіцца ў стадыі ўзгадненьня». Улады адказалі на запыт Латвіі, Літвы і Эстоніі